Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 9 студзеня прыедзе ў Берлін на перамовы з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель (Angela Merkel). Сустрэча будзе прысвечаная праблеме вырашэння ўкраінскага канфлікту і падрыхтоўцы да магчымых перамоў у «нармандскім фармаце» ў сярэдзіне студзеня ў Астане, заявіў у сераду, 7 студзеня, афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфэн Зайберт (Steffen Seibert) у Берліне, паведамляе Deutsche Welle.

Пра тое, ці адбудуцца запланаваныя на 15 студзеня перамовы ў Астане, Зайберт не паведаміў, адзначае агенцтва dpa. «Я пакуль не магу сказаць, ці будзе мець месца падобная сустрэча і калі яна можа прайсці. Важна, каб на ёй былі дасягнутыя канкрэтныя вынікі», — падкрэсліў ён.

Паралельна з сустрэчай Меркель і Назарбаева 9 студзеня адбудзецца тэлефонная канферэнцыя міністраў замежных спраў Расеі, Украіны, Францыі і Нямеччыны, паведамляе агенцтва. Акрамя таго, у пачатку наступнага тыдня можа адбыцца сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў МЗС гэтых краін, таксама прысвечаная падрыхтоўцы да магчымых перамоў у сталіцы Казахстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0