Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд выключыў прыняцце новых санкцый супраць Расіі. Пра гэта ў пятніцу, 19 снежня, паведамляе «Інтэрфакс».

«Рашэнне аб узмацненні жорсткасці санкцый не прымалася, бо цяпер працягваецца працэс (мірнага ўрэгулявання ва Украіне», — сказаў ён.

Таксама Аланд сказаў, што далейшае пытанне зняцця з Расіі санкцый будзе залежаць ад сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Кіраўнік Францыі дадаў, што ўсё ж пакуль ён не бачыць умоваў для перадачы верталётаносца тыпу «Містраль».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?