* * *
Вы, панове, пазіраеце далёка
Ў блеску сонца зь вялізарных плеч народных,
Але сьвятло крые шмат чаго ад вока –
Днём ня бачыце Вы зорак пуцяводных.
Загляніце жа, будзь ласка, Вы у студню:
Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,
Але дно яе і ў ночы і ў палудню
У вадзе люстранай зоры адбівае.
К тым, каго жыцьцё заціснула глыбока
Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі,
Вы, панове, хоць і бачыце далёка,
Загляніце ў душы – студні са сьлязамі.
1913
0
0
0
0
0
0