Ёнас Люшэр прэзентуе беларускамоўны пераклад сваёй кнігі «Вясна барбараў» (пераклала Ірына Герасімовіч).

У Еўропе кніга ўжо сталася бестселерам – толькі на мове арыгіналу агульны наклад перавысіў 60'000 прададзеных экзэмпляраў.

Пра што кніга? На шыкоўным курорце ў Тунісе прадстаўнікі лонданскага фінансавага свету гуляюць на вяселлі, куды трапляе і спадар Прайзінг — надзвычай «памяркоўны» ўладальнік буйной швейцарскай кампаніі — чалавек, якому абы не рабіць актыўных дзеянняў і наогул не прымаць аніякіх рашэнняў…

У гэты час ідзе прахам уся брытанская фінансавая сістэма, падымаецца страшэнны вэрхал, і нават хвалёная памяркоўнасць не ратуе галоўнага персанажа ад сапраўднага варварства, што хавалася пад танюткім вэлюмам «цывілізаванасці».

 Прэзентацыя будзе адрознівацца ад учарашняй.

Сустрэча пачнецца а 19.00 у актавай зале Інстытуту Гётэ (вул. В. Харужай, 25/3 (4 паверх).

Відэа з учарашняй прэзентацыі можна паглядзець тут.

Замовіць «Вясну барбараў» можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0