Блогеры падрыхтавалі гумарыстычны выступ, на якім распавядалі пра Крым, Пуціна, забароны ў Расіі і Беларусі, айфоны і г.д. «Наша Ніва» сабрала самыя цікавыя моманты выступу.
Руслан Усачаў — расійскі відэаблогер з Санкт-Пецярбурга, са-заснавальнік расійскага таварыства відэамэйкераў «Дзякуй, Ева!». Вядомы дзякуючы сваім шоу «Твітота», «Андроід-кантроль», «Мікраагляды», «Шкоднае кіно» і «Час валіць».
Даніла Папярэчны — Stand-Up комік, сцэнарыст, відэамейкер. Знакаміты праектамі на сайце «Дзякуй, Ева!» Ён таксама адзін са стваральнікаў парталуа «ДавайЛайма».
У межах Stand-Up-тура блогеры пабывалі не толькі ў Мінску, але і ў Омску, Самары, Маскве, Сочы і шмат іншых гарадоў. Пасля Мінску блогеры едуць з выступам у Санкт-Пецярбург.