Цэнтр урадавай сувязі Вялікабрытаніі, у чые паўнамоцтвы ўваходзіць забеспячэнне радыёэлектроннай разведкі, пачне набор рускамоўных супрацоўнікаў. Пра гэта піша Times.

Акрамя таго, спецслужбы Злучанага Каралеўства будуць праводзіць вялікі набор спецыялістаў, якія валодаюць кітайскай мовай.

Пошук тэхнічных спецыялістаў звязаны з частымі спробамі пранікнення ва ўрадавыя сістэмы паведамленняў.

Акрамя Цэнтра ўрадавай сувязі, рускамоўных супрацоўнікаў будуць набіраць Мі5 і Мі6.

Рэкрутынг пачынаецца ў лістападзе 2014 года. Інфармацыя аб наборы ўжо з'явілася на іх афіцыйных сайтах.

Выданне таксама адзначае, што раней у гэтыя ведамствы, у асноўным, набіралі супрацоўнікаў з веданнем арабскай мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?