Сярод украінцаў, якія прыехалі ў Беларусь, няма людзей, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях, заявіў журналістам 30 кастрычніка старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык.

Сёння ён удзельнічае ў буйной антытэрарыстычнай канферэнцыі ў Мінску. 

Вакульчык зазначыў, што грамадзяне, якія прыбываюць з Украіны, правяраюцца на прадмет удзелу ў баявых дзеяннях. 

«Пагроза бяспецы з улікам баявых дзеянняў, якія адбываюцца на тэрыторыі Украіны, прысутнічае для ўсіх суседніх дзяржаў, у тым ліку Беларусі, — мяркуе кіраўнік КДБ. — У сувязі з гэтым мы абавязаныя прымаць адпаведныя захады па папярэджанні таго, каб гэтая «зараза» не перакінулася на нашу тэрыторыю». 

Як паведамлялася раней, падчас канфлікту ва Украіне больш як 25 тысяч грамадзян гэтай краіны прайшлі ўстаноўленую працэдуру рэгістрацыі ў Беларусі. Дзесяць тысяч грамадзян Украіны атрымалі дазвол на права працоўнай дзейнасці ў Беларусі, частка з іх звярнуліся па атрыманне статусу бежанца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?