Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» паведаміў аб знікненні 58-гадовай мінчанкі Алы Хацкевіч.

Паводле інфармацыі ПРА «Анёл», 9 кастрычніка каля 16.00 жанчына павінна была накіравацца з працы (вул. Казінца, 88) дамоў на праспект Ракасоўскага, але дома так і не з'явілася. Да гэтага часу аб яе месцазнаходжанні нічога не вядома.

Прыкметы зніклай: рост 158 см, мажнага целаскладу, вочы зялёныя, валасы светла-русыя (фарбаваныя). Была апранута: паліто светла-карычневае, чорныя замшавыя боты; як мяркуецца, цёмная доўгая спадніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?