tass.com

tass.com

Расійскаму бюджэту можа спатрэбіцца 500 мільярдаў рублёў (12,4 млрд даляраў па сённяшнім курсе) з Рэзервовага фонду пры захаванні ў 2015 годзе валацільнасці курсу рубля і цэнаў на нафту, заявіў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў.

«Калі бягучая цана на нафту ў 87 даляраў за барэль захаваецца на 2015 год пры кошце рубля да даляра ў 40 рублёў за даляр… то мы вымушаны будзем звяртацца да рэзервовага фонда», — заявіў Сілуанаў на пасяджэнні бюджэтнага камітэта Дзярждумы.

Міністр папрасіў дэпутатаў прадугледзець у заканадаўстве магчымасць прыцягнення грошай з Рэзервовага фонду.

У сваю чаргу, кіраўнік Цэнтрабанка Расіі Эльвіра Набіўліна заявіла ў Дзярждуме, што банк распрацоўвае «стрэсавы» сцэнар развіцця сітуацыі ў эканоміцы, які прадугледжвае зніжэнне цэнаў на нафту да 60 даляраў за барэль.

Тым часам, каціроўкі нафты маркі Brent і WTI падаюць у панядзелак на фоне навін аб зніжэнні Іракам коштаў на нафту.

Лістападаўскія ф'ючэрсы на нафту Brent на лонданскай біржы па стане на 04:55 па Грынвічы знізіліся на 1,23 даляра да 88,98 даляраў за барэль. З пачатку 2014 Brent патаннела амаль на 20%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?