Новым міністрам абароны Украіны можа стаць камандуючы нацыянальнай гвардыяй Сцяпан Палтарак.

Пра гэта паведаміла выданне «Інсайдар» са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Парашэнка ў нядзелю 12 кастрычніка, задаволіў рапарт аб адстаўцы міністра абароны краіны Валерыя Гелятэя.

Чакаецца, што 13 кастрычніка ўкраінскі прэзідэнт можа ўнесці ў Вярхоўную Раду прапанову на прызначэнне новага міністра абароны.

Раней ва ўкраінскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што пасля запланаваных на 26 кастрычніка пазачарговых выбараў дэпутатаў Рады Гелятэй пяройдзе на працу ва Упраўленне дзяржаховы, дзе ён працаваў пры прэзідэнце Віктары Юшчанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?