Дзяржаўны Эрмітаж не збіраецца вяртаць Беларусі нацыянальныя культурныя каштоўнасці. Такую выснову можна зрабіць з інтэрв'ю яго дырэктара Міхаіла Піятроўскага праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1», паказанай 5 кастрычніка.

Вядомаму расійскаму спецыялісту было зададзена канкрэтнае пытанне аб рэстытуцыі, пра тое, ці можа Эрмітаж «падзяліцца» з Беларуссю яе нацыянальнымі сімваламі. 

Піятроўскі назваў «дрэннай рэччу» разуменне мастацтва як уласнасці. «Ёсць толькі асобныя рэчы ў нацыянальных культурах, а гэта ўжо выходзіць за межы мастацтва, якія добра б мець. Такія ёсць і ў Расіі, і ў Беларусі, — сказаў ён.

Піятроўскі таксама выказаўся супраць рэстытуцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?