Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таемна выдаў расійскае грамадзянства экс-прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу і яго паплечнікам. Пра гэта ў сваім Facebook напісаў дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка.

«Сем'ям Януковіча, Пшонкі, Азаравым удалося дамовіцца з Пуціным аб прадастаўленні расійскага грамадзянства», - піша Герашчанка.

«Па інфармацыі з аператыўных крыніц я даведаўся, што грамадзянства здраднікам Украіны было прадастаўлена асобным сакрэтным указам прэзідэнта Расіі ў якасці ўзнагароды за верную службу па развалу нацыянальнай бяспекі, абароны, сістэмы правапарадку і эканомікі», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?