Жыхарка Барысава кінулася пад цягнік Санкт-Пецярбург — Мінск і атрымала смяротныя траўмы.

Інцыдэнт адбыўся на прыпыначным пункце Печынскі. Загінулай было 43 гады. Паводле звестак міліцыі, гэта быў суіцыд.

На гэтым тыдні гэта ўжо не першы выпадак гібелі людзей на чыгунцы. Раней пад коламі электрычкі Мінск — Асіповічы загінуў малады чалавек, які лёг у каляіну на перагоне Калядзічы — Міханавічы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?