«Цяперашні рэжым пабудаваны такім чынам, што бясспрэчнага пераемніка не існуе. І наўрад ці ён будзе. Бо пры сваім жыцці Пуцін закрыў магчымасць для пераемнасці. Магчымы або лакальны пераварот, гэта значыць «палацавы», які я лічу малой крывёю. Але калі дыскусія выйдзе на вуліцу, то з высокай ступенню верагоднасці крыві будзе значна больш», — сказаў былы палітвязень.

Сам Хадаркоўскі не пойдзе на выбары ў Дзярждуму і не будзе балатавацца ў прэзідэнты Расіі. Але катэгарычна ад улады Хадаркоўскі не заракаецца. Вельмі небяспечным называе ён новы расійскі шавінізм і агрэсію да Украіны. Толькі так Пуцін, якога Хадаркоўскі ўжо узгадвае ў звязку з Брэжневым, мог забяспечыць рэйтынг. Экс-кіраўнік «Юкаса» кажа, што вайну Расіі акрамя саміх украінцаў, не спыніць ніхто, і параўноўвае з супрацьстаяннем СССР і маленькай Фінляндыі, дзе Саюз не перамог. Еўропе экс-бізнесмен раіць дапамагаць Украіне фінансава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?