Кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі заклікала беларусаў падтрымліваць «свайго прэзідэнта». Пра гэта Майра Мора заявіла ў перадачы «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ.

«Беларусы, вы мірныя людзі, рабіце ўсё, падтрымлівайце вашага прэзідэнта, каб у суседняй вашай краіне не было вайны больш», — заявіла прадстаўніца Еўрасаюза ў Беларусі, маючы на ўвазе падыход Аляксандра Лукашэнкі да ўкраінскага пытання.

«Я думаю, гэтыя словы дарагога вартыя», — зрэагаваў вядоўца праграмы, лукашэнкаўскі ідэолаг Вадзім Гігін.

Фраза прагучала падчас абмеркавання сітуацыі ва Украіне і вайны ў Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0