У Беларусі павышаны тарыфы на паслугі электрасувязі, якія аказваюцца фізічным асобам, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Мінэканомікі ад 19 верасня 2014 года № 66 і апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Штомесячная абанементная плата для фізічных асоб за пераведзены на пачасовую аплату тэлефон павялічана на 19,7% да 17.650 рублёў. Пагадзінная плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння вырасла на 19,9% да 44,6 рубля. Абанементная плата за не пераведзены на пагадзінную сістэму аплаты размоў тэлефон складзе 24.950 рублёў (на 19,7% больш). Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў у стацыянарнай сетцы складзе 89,4 (на 9,8% больш).

Для юрыдычных асоб штомесячная абанементная плата павышана на 17,5% да 21.500 рублёў за пераведзены і 40.700 рублёў за не пераведзены на пачасовую аплату тэлефон. Пачасовая плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння павялічана на 23,3% да 74 рублёў. Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў складзе 105 рублёў (на 14,1% больш).

Дакумент набывае моц праз пяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Папярэдняе павышэнне было 1 жніўня гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?