Reuters.com

Reuters.com

Каля сарака цел мірных жыхароў знойдзены ў трох брацкіх магілах пад Данецкам, паведаміў «прэм'ер-міністр» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка.

«Знаходзім яшчэ пахаванні, дакладная колькасць брацкіх магіл пакуль невядома. У іх ляжаць мірныя жыхары, ваеннапалонныя апалчэнцы і ўкраінскія салдаты», — цытуе Захарчанку «Руская служба навін». Паводле яго слоў, пакуль знойдзена тры пахаванні, у адным з іх ляжаць целы мірных жыхароў, іх знайшлі ўжо каля 40, у двух іншых — целы палонных апалчэнцаў і ўкраінскіх салдат.

Прадстаўнікі баевікоў мяркуюць, што забойствы мірных жыхароў справа рук байцоў Нацгвардыі Украіны

— украінскія сілавікі знаходзіліся ў населеным пункце Ніжняя Крынка з красавіка, данецкія баевікі выбілі іх адтуль і занялі вёску 21 верасня.

У Кіеве гэта адмаўляюць.

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка паведаміў, што ў гэтым месцы «ніводны баец Нацыянальнай гвардыі ніколі не знаходзіўся», але былі іншыя падраздзяленні сілавікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?