«Следчыя затрымалі кіраўніка адной са школ Брэсцкай вобласці па падазрэнні ў педафіліі. У ходзе следчых дзеянняў, праведзеных супрацоўнікамі УСК па Брэсцкай вобласці, устаноўлена, што мужчына, знаходзячыся па месцы працы, з мэтай задавальнення сваёй палавой жарсці, з ужываннем гвалту і насуперак волі заведама для яго непаўналетняй здзейсніў у дачыненні да яе гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару», — паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Кіраўнік установы адукацыі затрыманы, з ім працуюць следчыя. Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.167 КК Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час здароўю дзіцяці нічога не пагражае.

Як паведамляе kp.by, дырэктару за 60 гадоў, а ахвяра зусім маленькая: ёй 10-11 гадоў. Сёння ў школе ідуць допыты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0