ria.ru

ria.ru

Амаль дзве траціны расіянаў мяркуюць, што сярод вядомых людзей Расіі ёсць маральныя аўтарытэты, з іх 36% называюць такім чалавекам прэзідэнта краіны Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага фондам «Грамадская думка» (ФОМ).

6% апытаных лічаць маральным аўтарытэтам Сяргея Лаўрова, для 5% — такі аўтарытэт Сяргей Шайгу. Яшчэ 4% назвалі такім чалавекам лідара ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага, 3% - прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева і столькі ж — рэжысёра Мікіту Міхалкова. Лідэра КПРФ Генадзя Зюганава лічаць маральным аўтарытэтам 2%. Па 1% галасоў атрымалі такія вядомыя расейцы, як патрыярх Кірыл, кіраўнік ЦВК Уладзімір Чураў, спартсмен Фёдар Емяльяненка, кіраўнік Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк, экс-прэм'ер Яўген Прымакоў, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Іваноў, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін, журналісты Уладзімір Салаўёў і Уладзімір Познер.

Таксама расіяне называлі Аляксандра Салжаніцына, Людмілу Зыкіну, Алега Басілашвілі, 3% рэспандэнтаў назвалі імёны спартсменаў Яўгена Плюшчанкі, Андрэя Аршавіна і 2% назвалі навукоўцаў Андрэя Сахарава, Пятра Капіцы, Жарэса Алфёрава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?