Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Незалежнага медыя і Саюза журналістаў.

«Нашы калегі Юрый Ляляўскі, Раман Чэрамскі, Валерый Макееў, Ягор Вараб'ёў, Дзмітрый Пацехін, Аляксандр Белакабыльскі і Сяргей Сакадынскі патрапілі ў палон да прадстаўнікоў «ДНР» і «ЛНР». Лёс некаторых з іх увогуле застаецца невядомы», — гаворыцца ў заяве.

Медыйныя арганізацыі звяртаюць увагу, што журналісты патрапілі ў закладнікі да тэрарыстаў, выконваючы свой прафесійны абавязак, і патрабуюць ад дзяржавы вызваліць палонных калегаў.

НСЖУ і НМПУ таксама заяўляюць, што сітуацыя з парушэннямі правоў журналістаў на захопленых баевікамі тэрыторыях з'яўляецца крытычнай.

«Заклікаем міжнародныя арганізацыі звярнуць увагу на сістэмную перашкоду прафесійнай дзейнасці і пастаянны ціск адносна нашых калегаў. За апошнія месяцы зафіксаваныя сотні фактаў парушэння правоў журналістаў — пагрозы, збіццё, здзекі, пазбаўленне волі», — гаворыцца ў заяве.

НСЖУ і НМПУ заклікаюць Цэнтр вызвалення палонных, Адміністрацыю прэзідэнта, МУС і СБУ прыкласці максімум намаганняў для высвятлення лёсу калег і вызвалення іх з палону.

Як вядома, журналіст канала ZIK Юрый Ляляўскі трапіў у палон на Луганшчыне, куды паехаў са святарамі асвятляць іх місіянерскую дзейнасць 23 ліпеня.

Палітычны аналітык, дырэктар Групы еўрапейскай стратэгіі і блогер «Украінскай праўды» Дзмітрый Пацехін трапіў у палон «ДНР» 7 жніўня.

Журналісты Раман Чэрамскі з Харкава (часопіс «Украінская прастора») і Валерый Макееў утрымліваліся ў турме ў горадзе Ровенькі (Луганская вобласць).

Журналіст «Эспрэса ТБ» Ягор Вараб'ёў трапіў у акружэнне пад Ілавайскам і, па інфармацыі жонкі, знаходзіцца ў палоне ў расійскіх вайскоўцаў, якія лічаць яго дыверсантам.

Луганскі журналіст Аляксандр Белакабыльскі, які раней выехаў у Харкаў, павёз у Луганск сваякам прадукты, грошы і лекі і знік.

Галоўны рэдактар луганскага інтэрнэт-выдання»Палітыка 2.0» Сяргей Сакадынскі пасля нападу баевікоў на рэдакцыю не выходзіць на сувязь з 28 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?