У Румыніі пачынаецца першы ў гісторыі краіны суд над камендантам турмы ў эпоху камунізму, якога вінавацяць у злачынствах супраць чалавечнасці.

88-гадовы Аляксандру Вішынеску ўзначальваў турму ў горадзе Рымніке-Сэрат на ўсходзе краіны з 1956 па 1963 гады.

За гэты час не менш за 14 зняволеных загінулі пры загадкавых абставінах.

Як адзначаюць эксперты, суд у Бухарэсце стаў адным з нешматлікіх выпадкаў ва Усходняй Еўропе, калі камуністы ва Усходняй Еўропе прыцягваюцца да адказнасці па такіх абвінавачваннях.

Сам Вішынеску адхіляе ўсе абвінавачванні, сцвярджаючы, што толькі выконваў загады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?