Колькасць загінулых ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны перавысіла 3,5 тысячы чалавек, у тым ліку ахвяраў катастрофы малайзійскага самалёта MH17,

заявіў памочнік генеральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч.

Выступаючы на пасяджэнні Рады ААН па правах чалавека ў Жэневе, Шымановіч паведаміў, што апошняя ацэнка колькасці загінулых у канфлікце, пачынаючы з красавіка, складае 3 543 чалавекі.

Пры гэтым ён заявіў, што гэтыя падлікі заснаваныя на наяўнай на цяперашні момант дакладнай інфармацыі аб загінулых,

у той час як рэальная колькасць ахвяр канфлікту, хутчэй за ўсё, нашмат вышэй.

Раней, два тыдні таму, Шымановіч ацэньваў колькасць загінулых у 3 000, у тым ліку як мірных жыхароў, так і ўдзельнікаў баявых дзеянняў з абодвух бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?