Лідар групоўкі «Аль-Хусі» Абд аль-Малік аль-Хуці заявіў пра захоп сталіцы Емена Саны.

Як паведамляе агенцтва Франс прэс, Абд аль-Малік аль-Хуці заявіў пра гэта ў эфіры мясцовага тэлебачання.

«Мы віншуем нашых людзей з перамогай у народнай рэвалюцыі, якая паклала пачатак новай эры, заснаванай на супрацоўніцтве», — заявіў ён.

У Емене большасць складаюць суніты, але ёсць і шыіты. 

З сярэдзіны жніўня ў Емене адбываліся жорсткія баі між шыітамі і ўрадавымі войскамі. 21 верасня ўлады Емена і шыіцкія паўстанцы ў прысутнасці спецпасланніка ААН падпісалі пагадненне аб перамір'і, якое прадугледжвала стварэнне новага ўрада на працягу месяца. Незадоўга да гэтага на фоне беспарадкаў у краіне аб адстаўцы абвясціў прэм'ер-міністр Мухамед Басіндва. Аднак перамір'е не спыніла баявых дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0