Планам зламысніка перашкодзілі аператыўнікі з упраўлення наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Берасця. Разам з калегамі з МУС, ГУУС Мінгарвыканкама і байцамі спецпадраздзялення «Алмаз» яны знялі гандляра жывым таварам проста з цягніка ў Мінску.

Затрыманы сышоўся з дзяўчатамі пры дапамозе аднаго з сайтаў знаёмстваў. За іх дастаўку ў Расію ён меў намер атрымаць добры ганарар.

Цяпер зламыснік знаходзіцца ў ізалятары і дае паказанні, у дачыненні да яго распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 14 і артыкула 171 КК. Гэтыя артыкулы прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Па інфармацыі міліцыі, у 2013 годзе з доказамі злачынства было затрымана 11 так званых трафікёраў, а за 8 месяцаў гэтага года ўжо 8. Прычым сем з іх накіроўваліся ў Расею.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?