Здарэнне адбылося 20 верасня каля паловы дванаццатай ночы, паведаміла прэс-служба абласной міліцыі.

Выпадак адбыўся ў пад'ездзе аднаго з дамоў па праспекце Кляцкова. Жанчына чакала ліфт, а калі дзверы адчыніліся, то з яго выйшлі дзве дзяўчыны (1998 г.н.).

Ахвяра націснула патрэбную кнопку, але адна з нападніц раптам паставіла нагу паміж дзвярэй.

Непрацяглы дыялог — ці ёсць у яе грошы — скончыўся прымяненнем фізічнай сілы. Ад штуршка ў спіну пацярпелая стукнулася галавой аб парэнчы,

пасля чаго яе ўзялі за валасы і сталі цягнуць па лесвіцы да ліфта, наносячы пры гэтым ўдары па галаве.

Спроба збегчы скончылася беспаспяхова — дзяўчына павалілася на зямлю, яе некалькі разоў ударылі нагамі па твары.

Іншая нападніца, якая не прымала ўдзел у збіцці, вырвала ў ахвяры сумачку з кашальком, у якім было каля 1 млн рублёў, залаты пярсцёнак, мабільнік і парасон.

Падазраваных удалося затрымаць «па гарачых слядах». 

Як паведаміла начальнік ІСН Кастрычніцкага РАУС Гродна маёр міліцыі Дыяна Алешчык, падазраваных адправілі для праходжання медыцынскага агляду. Дзяўчына, якая збівала пацярпелую ад агляду адмовілася, а ў яе сяброўкі аказалася 0.2% алкаголю ў выдыханым паветры. Высветлілася, што адмовіўшаяся ад экспертызы дзяўчына ужо знаёмая з медустановай і стаіць на ўліку ў доктара-нарколага, і таксама на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых за распіццё піва ў грамадскім месцы. А да таго, як здзейсніць рабаванне, дзяўчаты зноў выпілі піва.

У дачыненні да сябровак распачата крымінальная справа па ч.2 арт. 206 КК РБ (Рабаванне, злучанае з гвалтам, не небяспечным для жыцця або здароўя пацярпелага, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?