Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу стварэння поўнага замкнёнага цыкла вытворчасці перспектыўных узораў ўзбраення: ад сродкаў рухомасці да сродкаў паражэння.

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытанні стварэння вытворчасці перспектыўных узораў узбраення.

«Неабходна аснашчаць нашу армію сучаснай, высокадакладнай і эфектыўнай зброяй, — сказаў кіраўнік дзяржавы.— Тэхніка павінна забяспечваць падраздзяленням Узброеных Сіл абароненасць, высокую мабільнасць, кіравальнасць, магчымасць весці разведку і наносіць дакладныя агнявыя ўдары на вялікія адлегласці».

«І падыходы тут, як мы звычайна кажам у прамысловасці, што вось гэта мы купім ці нейкую частку закупім, — ніхто вам нічога не прадасць, калі вы не створыце самі!

Нават калі з кімсьці дамовіцеся сёння аб распрацоўцы нейкіх відаў зброі, трэба мець на ўвазе, што заўтра гэты партнёр ад вас сыдзе. Ніхто не дасць і не прадасць нават за вялікія грошы тое, што нам сёння трэба — перспектыўныя віды ўзбраення. Вы бачыце гэта на прыкладзе нашай суседняй Украіны», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, наколькі гэта важна ў сучасных умовах можна бачыць на прыкладзе баявых дзеянняў.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў словы даўно вядомай мудрасці: «Хочаш міру — рыхтуйся да вайны». «Нам вайна не пагражае на сённяшні дзень, але войска трэба узбройваць своечасова, — лічыць беларускі лідар. — Будзем гатовы адказаць на любы выклік часу, у тым ліку і такі, значыць, вайны не будзе. На жаль, твар вайны мяняецца. У сувязі з гэтым павінны змяняцца і мы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?