Бацька галівудскай зоркі Ніколь Кідман — доктар Энтані Дэвід Кідман — загінуў у выніку няшчаснага выпадку.
Вядома толькі тое, што трагедыя адбылася ў Сінгапуры ў доме малодшай сястры актрысы Антоніі — паведамляецца, што мужчына ўпаў і неўзабаве пасля гэтага памёр.
Бальніца Royal North Shore Hospital, дзе доктар Кідман працаваў клінічным псіхолагам, пакуль ніяк не каментуе выпадак. Прадстаўнікі Ніколь Кідман таксама не паспелі выступіць з заявай.
0
0
0
0
0
0