У адносінах да даляра беларускі рубель дэвальваваў ад пачатку года на 9,9%. Афіцыйны курс на сёння складае 10 460 рублёў, тады як 31 снежня 2013 года — 9510 рублёў.

Цікава, што летась 10%-ная дэвальвацыя была зафіксаваная толькі 14 снежня 2013 года. Сёлета назіраецца апярэджанне леташняга графіка больш чым на тры месяцы. 

У адносінах да еўра беларускі рубель пакуль што ўпаў не так моцна, усяго на 3,4%. А вось у параўнанні з расійскай валютай нават вырас - на 2,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?