Іконе з часціцай мошчаў вялебнага Сергія Раданежскага, якая шэсць дзён знаходзілася ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы, за гэты час пакланіліся больш як 100 тысяч вернікаў, паведамілі ў прэс-службе Мінскай епархіі Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы.

Нагадаем, прынясенне іконы ў епархіі Рускай праваслаўнай царквы, якое благаславіў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, праходзіць падчас святкавання 700-годдзя з дня нараджэння вялебнага Сергія. У Мінск святыня была дастаўлена 20 ліпеня ў суправаджэнні духавенства Троіца-Сергіевай лаўры. Аднымі з першых іконе пакланіліся мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, і епіскап Барысаўскі Веніямін, вікарый Мінскай епархіі. 

«Памаліцца вялебнаму Сергію каля яго іконы прыязджалі не толькі мінчане, але і жыхары іншых гарадоў і вёсак Беларусі», — зазначылі ў прэс-службе Мінскай Епархіі.

Епіскап Веніямін 25 ліпеня ажыццявіў перад абразам вялебнага Сергія Раданежскага падзячны малебен. Вышэйшы клірык звярнуўся да вернікаў з архіпастырскім словам, у якім зазначыў, што вобраз гэтага святога ўвасабляе «духоўнае адзінства ўсходнеславянскіх народаў».

Пасля богаслужэння ікона вялебнага Сергія ў суправаджэнні духавенства Троіца-Сергіевай лаўры адправілася ў Віцебск, дзе будзе знаходзіцца да 30 ліпеня

***

Вялебны Сергій, ігумен Раданежскі, усяе Расіі цудатворац, у свеце Варфаламей (праблізныя даты жыцця 3 мая 1314 года — 25 верасня 1392 года), быў манахам Рускай царквы, заснавальнікам Троіцкага кляштара пад Масквой (зараз Троіца-Сергіева лаўра), пераўтваральнікам манаства ў Паўночнай Русі. Шануецца Рускай праваслаўнай царквой у ліку святых як вялебны і лічыцца найвялікшым падзвіжнікам зямлі Рускай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?