Вайна пачалася. Адно мы ўсе ведаць павінны: чым бы вайна ні скончылася, колькі бы людзей ні ўзяла яна на ахвяру, народы застануцца, перажывуць яе, залечаць свае раны, і пачнецца ізноў кіпучае жыццё. Дык кожын з нас, хаця б доля прыгатавала яму ліхі канец, павінен ведаць, што і пасля яго будзе жыць народ, што парастуць новыя пакаленні, да каторых належыць будучыня.

«НН». №29. 1914. 

Прыпыняючы рэчаіснасць. Цяперашняя Рэспубліка Беларусь цяжка параненая п’янствам і алкагалізмам. Афіцыйная статыстыка не хавае, што праблемы з гэтым мае ледзь не кожны дзясяты грамадзянін нашай краіны. Выходзіць, што адзін мільён чалавек штодня перабывае ў своеасаблівай алкагольнай эміграцыі.

«НН». №27. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0