Як заявіла прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Мары Харф, амерыканскія улады «маюць дадзеныя пра тое, што Расія са сваёй тэрыторыі абстрэльвае пазіцыі ўкраінскіх ваенных па другі бок мяжы».

Дзярждэп таксама «мае новыя дадзеныя аб тым, што Расія збіраецца перадаць [сепаратыстам] больш магутныя рэактыўныя сістэмы залпавага агню», дадала Харф.

У Вашынгтоне лічаць, што пасля крушэння пасажырскага «Боінга» пад Данецкам 17 ліпеня пастаўкі ўзбраенняў сепаратыстам з Расіі праз мяжу не спыніліся.

Па словах Мары Харф, інфармацыя пра артабстрэл з тэрыторыі Расіі грунтуецца на «дадзеных агентурнай разведкі».

Харф адмовілася ад больш падрабязных каментароў, каб, паводле яе словаў, «не скампраметаваць крыніцы і метады збору інфармацыі».

Амерыканскія ўлады лічаць, што і «Боінг» Malaysia Airlines быў збіты прарасійскімі сепаратыстамі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук», хутчэй за ўсё, па памылцы.

Масква пакуль ніяк не адрэагавала на апошнюю заяву Дзярждэпартамента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?