Расія прапанавала Беларусі размясціць у сябе вытворчасць некалькіх тысяч найменняў прадукцыі для АПК з-за канфлікту ва Украіне, заявіў пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў журналістам у чацвер.

«Мы прапанавалі Беларусі вялікую колькасць. Некалькі тысяч найменняў камплектуючых прапанавана разгледзець беларускаму камітэту па вайсковай прамысловасці», - сказаў Сурыкаў.

«Прапанавана іх асвоіць», — растлумачыў ён.

«І мы не выключаем, што загрузка Баранавіцкага, Аршанскага авіяцыйных заводаў павялічыцца з-за гэтага ўскладнення (з Украінай)», — сказаў пасол.

Расійскія прадпрыемствы абаронкі актыўна супрацоўнічалі з украінскімі вытворцамі. Апошнія, у прыватнасці, выпускалі рухавікі верталётаў і газатурбінныя ўстаноўкі для караблёў.

У сярэдзіне чэрвеня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, забараніў любое вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?