Гэта быў першы бой Арлоўскага пасля шасцігадовай адсутнасці ў UFC.

Паядынак адбыўся 14 чэрвеня ў канадскім Ванкуверы падчас турніру змешаных адзінаборстваў.

Экс-чэмпіён UFC у цяжкай вазе беларус Андрэй Арлоўскі (22-10) сустрэўся з амерыканцам Брэнданам Шаубам (10-3). Гэта быў першы бой беларуса пасля шасцігадовай адсутнасці ў UFC.

У вельмі няпростым паядынку наш суайчыннік перамог Шауба раздзельным рашэннем суддзяў (28-29, 29-28, 29-28).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0