Перамовы па газе ў Кіеве ў суботу завяршыліся безвынікова, тэрмін новага раунда не вызначаны, паведаміў у нядзелю журналістам афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў.

«Суботнія перамовы ў Кіеве скончыліся ў міністэрстве энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны каля 3-й гадзіны ночы па маскоўскім часе і выніку не далі», — сказаў Купрыянаў.

«Новыя тэрміны перамоваў не вызначаны», - дадаў ён.

Еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер напярэдадні выказаў меркаванне, што шанцы дасягнуць дамоўленасці на трохбаковых перамовах застаюцца. Паводле яго слоў, перамовы будуць працягвацца ў нядзелю раніцай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?