Да канца тыдня ў Беларусі істотна пахаладае, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 9 чэрвеня на відэабрыфінгу.

Photo Danius Urbanas

Photo Danius Urbanas

«Большую частку тыдня захаваецца ўмерана-цёплае надвор'е. Умовы надвор'я будуць вызначаць вільготныя паветраныя масы з Балтыкі», — адзначыў сіноптык. Цягам трох дзён будзе ад 20 градусаў па паўночным усходзе да плюс 27°С па паўднёвым захадзе.

«Але з пятніцы пачнецца паступовае пахаладанне. Ваяж халоднага атмасфернага фронту завершыцца абвалам холаду з басейна Ледавітага акіяна. Парывісты паўночны вецер, нагнятаючы арктычнае паветра, панізіць тэмпературу», - сказаў Рабаў.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 8-14°С, па паўднёвым усходзе да плюс 16°С, днём ад плюс 15°С па паўночным захадзе да плюс 23°С па паўднёвым усходзе.

Па словах сіноптыка, пік холаду будзе на выходныя дні, ўсталюецца халоднае, ветранае, дыскамфортнае з дажджамі надвор'е.

У суботу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы, днём магчымы навальніцы. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу плюс 4—11°С; днём плюс 10—17°С, у асобных раёнах плюс 18—21°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0