Франсуа Аланд запрасіў абранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку на святкаванне 70-годдзя высадкі саюзных войскаў у Нармандыі, паведамілі ў адміністрацыі французскага прэзідэнта.
На мерапрыемстве будуць прысутнічаць некалькі сусветных лідараў, у тым ліку Уладзімір Пуцін. Гэта будзе яго першая паездка ў Заходнюю Еўропу з пачатку ўкраінскага крызісу.
Пятро Парашэнка ўжо заяўляў пра гатоўнасць да сустрэчы з расійскім кіраўніцтвам.
Раней Пуцін казаў, што з павагай ставіцца да выбару ўкраінскага народа, аднак афіцыйнага прызнання вынікаў галасавання ад Масквы пакуль не прагучала.
0
0
0
0
0
0