Пасля пяці дзён чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску сярэдняя наведвальнасць матчаў турніру складае 9089 чалавек.

Такім чынам, наш чэмпіянат ужо трапіў у топ-5 самых наведвальных чэмпіянатаў свету ў ХХІ ст. ЧС-2014 на дадзены момант займае 3-е месца.

На першым месцы — чэмпіянат свету ў Чэхіі (2004 г.), дзе сярэдняя наведвальнасць матчаў склала 9 859 чалавек. На другім радку першынство ў Германіі (2010 ) — 9 800 гледачоў.

Беларусь пасунула з трэцяга месца Канаду (2008 г.), дзе сярэдняя наведвальнасць склала 8834 чалавекі.

Пятую пазіцыю заняў чэмпіянат свету ў Фінляндыі (2003 г.) — 8021 глядач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?