Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Віктару Януковічу неабходна было выкарыстаць уладу, а не бегчы з Украіны ў складаны перыяд.

Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю праграме «Сёння. Выніковая праграма» тэлекампаніі НТВ.

Лукашэнка таксама скептычна паставіўся да тлумачэння, што Віктар Януковіч паступіў такім чынам з мэтай прадухіліць кровапраліцце.

«Ну не праліваць. Але праліў жа — сто з лішнім чалавек загінулі, а потым у бальніцах колькі памерла! Вось такі чысценькі і пухнаценькі, ён не хацеў праліваць кроў … А колькі пасля гэтага загінула людзей і гіне зараз, марадзёрства, колькі спалена дамоў, колькі сем'яў і дзяцей пацярпела і да гэтага часу пакутуе?! Ён пра гэта падумаў?», — сказаў Лукашэнка.

«Не трэба было праліваць — не трэба было дапускаць да гэтага! Што гэта такое, найпрыгажэйшы горад, а зладзілі там «нужнік» нейкі ў цэнтры…

Так іх там амаль нікога не было. Так тады трэба было дамаўляцца ці разганяць, або развозіць, або грошы ім даваць, але трэба было вырашаць гэтую праблему. А яна расла», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, з «майданаўцамі» можна і трэба было дамаўляцца і, выкарыстоўваючы існуючы арсенал сродкаў і метадаў, выходзіць з крызісу ў канстытуцыйным рэчышчы.

«Таму гэтыя ўсе размовы аб тым, што не хацеў, каб кроў пралілася, што ніякая ўлада не варта кроплі крыві… Ну, гэта правільна, але гэта такая песня, ведаеце, для таго, каб на тэлебачанні дзесьці выступіць. А паўнамоцтвы свае трэба было згодна з Канстытуцыяй і законаў ажыццяўляць», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

У інтэрв'ю кіраўнік Беларусі таксама канстатаваў, што ўлада ў Украіне была працята карупцыяй, што ў тым ліку прывяло да развалу эканомікі і стварыла сацыяльную напружанасць: «Гэта ж кашмар — усюды ва ўладзе сядзелі людзі, якія глядзяць, якія ад падачак частку адшпільвалі, і ўсё гэта паступала наверх. Сям'я пачала смачныя кавалкі падбіраць пад сябе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?