Беларускія дэпутаты прынялі сёння ў першым чытанні папраўкі ў закон «Аб пахаванні і пахавальнай справе».

Законапраектам устанаўліваюцца гарантыі пахавання; асновы арганізацыі пахавальнай справы для забеспячэння паважлівага і годнага абыходжання з памерлымі; санітарна-эпідэміялагічныя, прыродаахоўныя, горадабудаўнічыя і іншыя патрабаванні да стварэння і змесціва месцаў пахавання, а таксама дзяржаўны ўлік участкаў для пахаванняў і інвентарызацыя месцаў пахавання. Пры гэтым прадугледжана, што ўтрыманне месцаў пахавання будзе ажыццяўляцца спецыялізаванымі арганізацыямі, а ў сельскіх населеных пунктах мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы пярвічнага ўзроўню, на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі якіх знаходзіцца месца пахавання, будуць вызначаць асоб, адказных за ўтрыманне месца пахавання..

У законапраекце устанаўліваецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў у галіне пахавання і пахавальнай справы.

У прыватнасці, мясцовыя Саветы дэпутатаў з улікам інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, будуць прымаць рашэнні аб стварэнні, пераносе і закрыцці месцаў пахавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?