15 красавіка ў Маскве адбудзецца сустрэча кіраўніка ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам і прэм'ер-міністрам Казахстана Карымам Масімавым.

Як паведамляе прэс-служба ўрада РФ, парадак дня трохбаковых перамоў уключае асноўныя пытанні развіцця еўразійскай інтэграцыі і падрыхтоўку праекта дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).

Дамова аб стварэнні ЕАЭС павінна быць гатова да мая 2014 года і набыць моц на прасторы Мытнага саюза 1 студзеня 2015 года. Базавыя прынцыпы ЕАЭС былі ўзгоднены прэзідэнтамі «тройкі» ў снежні 2013 года ў Маскве.

Беларускі бок ініцыюе ўключэнне ў праект дагавора аб ЕАЭС норму аб ліквідацыі выключэнняў у пытаннях гандлю нафтай і нафтапрадуктамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?