Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура пагадзіўся сустрэцца з прадстаўнікамі апазіцыі ўпершыню з моманту пачатку пратэстаў два месяцы таму.

Сустрэча Мадуры і лідара апазіцыі Энрыке Капрылеса павінна адбыцца ў аўторак пры ўдзеле прадстаўнікоў Саюза паўднёваамерыканскіх нацый.

Масавыя пратэстныя акцыі працягваюцца ў Венесуэле з лютага. Акцыі часта заканчваліся жорсткімі сутыкненнямі дэманстрантаў з паліцыяй, у выніку чаго загінулі каля 40 чалавек.

Удзельнікі выступленняў скардзяцца на высокі ўзровень злачыннасці ў краіне, а таксама на недахоп прадуктаў і патрабуюць адстаўкі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?