Пасля таго, як у Харкаве ўвечары міліцыя зрабіла спробу вызваліць будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі, прарасейскія актывісты зноў пачалі паводзіць сябе агрэсіўна і паспрабавалі трапіць у АДА.

У будынку пачаўся пажар — пратэстоўцы палілі шыны, загадзя нарыхтаваныя пад дзвярыма.

У выніку былі разбураныя першы і другі паверх, дымам пранізаў увесь будынак. Па словах відавочцаў, міліцыя зноў не супраціўлялася і ў будынак не ўваходзіла. Пасля чаго сепаратысты паўторна прарваліся ў будынак і засталіся ў ім.

Ратавальнікі толькі патушылі пажар, праваахоўнікі засталіся ля будынка, паведамляе Gazeta.ua.

Разам з тым Unian паведамляе, што ў фае знаходзяцца толькі 10 чалавек, астатні будынак кантралюе міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?