В.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў прызначыў першага намесніка старшыні СБУ Віталя Цыганка кіраўніком антытэрарыстычнага цэнтра пры СБУ.
Адпаведны ўказ Турчынаў падпісаў у панядзелак.
«Прызначыць Цыганка Віталя Антонавіча — першага намесніка Старшыні Службы бяспекі Украіны — кіраўніком Антытэрарыстычнага цэнтра пры Службе бяспекі», — гаворыцца ва ўказе.
Раней, 1 сакавіка Цыганок быў прызначаны першым намеснікам старшыні СБУ.
0
0
0
0
0
0