Расійская кампанія «Газпром нефць» цяпер не разглядае магчымасць і не вядзе перамовы адносна куплі долі ў Мазырскім НПЗ з-за адсутнасці афіцыйнага запрашэння з боку Беларусі.

Як піша агенцтва ПРАЙМ, пра гэта паведаміў журналістам 7 красавіка ў Санкт-Пецярбургу кіраўнік расійскай кампаніі Аляксандр Дзюкаў. 

Паводле слоў кіраўніка «Газпром нефці», для пачатку перамоўнага працэсу неабходны «сігнал» з беларускага боку ў выглядзе запрашэння да перамоў ці публікацыі аб'явы на афіцыйным сайце ўрада аб пачатку працэдуры прыватызацыі. 

«Перамовы мы не вядзём. <…> Беларускі бок абвясціў пра намер прадаць, але далей за гэтыя заявы справа не пайшла», — зазначыў Дзюкаў. 

Беларусь плануе выставіць на аўкцыён 42,76% акцый Мазырскага НПЗ (уся дзярждоля) балансавым коштам па стане на 1 студзеня 2013 года 4 трыльёны 677,462 мільярда беларускіх рублёў (каля 500 мільёнаў долараў). Адначасова прапануецца на продаж ТАА «МНПЗ плюс», якому належыць 12,25% акцый Мазырскага НПЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?