Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер не бачыць перспектыў далучэння Украіны да НАТА, але заяўляе, што нямецкі ўрад яшчэ не прыняў сваёй афіцыйнай пазіцыі па гэтым пытанні.

Пра гэта паведамляе РАР са спасылкай на заяву міністра пасля сённяшняй сустрэчы з калегамі з Польшчы і Францыі ў рамках нефармальнага форум Веймарскага трыкутніка.

«Магу сабе ўявіць формы больш інтэнсіўнага супрацоўніцтва з Украінай у рамках Савета НАТА- Украіна. Але не бачу магчымасці сяброўства ў НАТА», — сказаў Штайнмаер, адзначыўшы, што гэта яго асабістае меркаванне.

Паводле словаў міністра, яго парадавала заява кіраўніка ўкраінскага ўрада Арсенія Яцанюка, які сам «з вялікай асцярогай» казаў пра перспектывы ўступлення Украіны ў НАТА.

Штайнмаер таксама нагадаў нядаўнія словы прэзідэнта ЗША Барака Абамы аб тым, што Украіна «цяпер не знаходзіцца на шляху, які вядзе ў НАТА».

Ацэньваючы сітуацыю ва Украіне, Штайнмаер сказаў, што ўбачыў «малыя прыкметы дээскалацыі», звярнуўшы увагу на пачатак працы місіі АБСЕ і адвод часткі расійскіх войскаў ад межаў з Украінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0