Бясплатны канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» пройдзе 11 красавіка ў цэнтры польскай сталіцы.

Ён пройдзе ў Кракаўскім прадмесці на пляцоўцы каля гатэля «Брыстоль». Пачатак а 19-й.

У гэтым годзе на мерапрыемстве заяўленыя выступленні культавага польскага гурта Maleo Reggae Rockers, украінцаў Kozak System і двух беларускіх гуртоў — Amaroka і «Ляпіс Трубяцкі». Да канцэрту спіс выступоўцаў можа яшчэ папоўніцца. Акрамя музыкаў на сцэну выйдуць беларускія і польскія паэты, пройдзе таксама вулічная выстава Міхаіла Анемпадыстава, перадае tuzin.fm.

Канцэрт-акцыя «Салідарныя з Беларуссю» праводзіцца штогод з 2006 года (за выключэннем 2010 года). У яго рамках выступаюць вядомыя гурты з Беларусі і Польшчы, а таксама вядомыя дзеячы культуры. Арганізатары ініцыятывы кажуць, што такім чынам хочуць пазнаёміць палякаў з актуальнай беларускай культурай, расказаць аб праблемах, з якімі сутыкаюцца беларусы ў сваёй краіне і выказаць ім сваю падтрымку. Уваход на канцэрт бясплатны.

Еўрапейская прэзентацыя альбома «Матрошка» адбудзецца на два дні пазней у Празе, у найбуйнейшым клубе Sasazu.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?