У нумары:

— Станіслаў Шушкевіч: Калі Беларусь атрымае ядзерную зброю, яна загіне. Гутарка з першым кіраўніком краіны пра беларускія атамныя сакрэты.

— Ідэальныя выбары. Іх можна адмяніць як «Дажынкі». Атмасферны рэпартаж Сяргея Гудзіліна з мінскіх, жодзінскіх і смалявіцкіх выбарчых участкаў.

— Па Крыме ніхто не плакаў. Гутарка з беларускім блогерам Дзмітрыем Галко (Будзімірам), які падарожнічае па Усходняй Украіне.

— Каго з сяброў Пуціна пакараў Захад? Расійскія мільярдэры, якія разбагацелі па карупцыйных схемах: Ратэнбергі, Цімчанка, Кавальчук.

— Ці можна «адкасіць» ад мэтавага размеркавання? Ці будуць студэнты-бюджэтнікі адпрацоўваць 5 гадоў? Уносяцца змены ў правілы паступлення ў ВНУ.

— «Каля слупа ляжаў чалавек з разбітай галавой — труп…» У Рэчыцы п’яны яздок пратараніў натоўп людзей на прыпынку. Як не пацярпець у такой сітуацыі — каментар спецыяліста.

— Выбары? Спектакль! Пра гэта і іншае нам пішуць з усёй краіны.

— Дон Жуан як ідэальны спажывец. Купалаўскі тэатр паставіў «Дона Жуана» — найлепшы за спектакль за апошнія пяць гадоў.

— Дзіцячыя гульні. Камертон Сяргея Ваганава.

— Адказ патрыярху Кірылу. Пра невядомыя абставіны «вызваленчага» паходу Івана Жахлівага на Полацк піша гісторык Андрэй Янушкевіч.

— Як я бег па замерзлай Ашмянцы і горка плакаў. Новае апавяданне Віктара Шукеловіча, аўтара рэзананснай «Маладафронтаўкі».

* * *

Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер.

Раней, чым у кіёсках, НН з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 34а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), а таксама ў новай кнігарні «Галіяфы» па адрасе вул. Валгаградская, 6 (ст.метро «Маскоўская»).

Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0