У Мінску актывістку аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», назіральніцу кампаніі «Права выбару» Валерыю Чарнаморцаву пазбавілі акрэдытацыі на выбарчым участку № 25 Лагойскай акругі № 44.

У пятніцу яна напісала скаргу, што да сябраў участковай камісіі падыйшла камендант інтэрната (пра яе пасаду заявілі самі сябры камісіі) і зверылася са спісамі тых, хто прагаласаваў. Праз паўгадзіны пасля гэтага на ўчастак пайшлі галасаваць насельнікі інтэрната.

Апроч таго, у пятніцу Валерыя Чарнаморцава сфатаграфавала выбарчую скрыню. Ад яе запатрабавалі выдаліць фатаздымкі.

Раніцай у нядзелю назіральніцы паведамілі пра пазбаўленне яе акрэдытацыі за тое, што «яна знаходзілася каля выбарчай скрыні, умешвалася ў працу камісіі і вяла несанкцыянаваныя фота- і відэаздымкі». Што тычыцца адказу на скаргу, то ў камісіі напісалі, што нікога пабочнага на ўчастку не было, толькі сябры камісіі, выбаршчыкі і назіральнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?