Сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка з нагоды заканчэння выбарчай кампаніі.

Таксама ён задаўся пытаннем, ці няма небяспечных момантаў у сувязі з падзеямі ва Украіне.

«Абстаноўка ў сувязі з правядзеннем выбараў характарызуецца як спакойная», — зачытаў па паперцы Вакульчык.

Спакой падчас выбараў забяспечылі падзеі ва Украіне, дадаў старшыня КДБ.

«Не было ніякіх узрушэнняў, былі дробныя парушэнні».

У навінах на БТ таксама дадалі, што разглядаўся шэраг іншых пытанняў, не ўдакладніўшы якія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0