Выйшаў пяты нумар анлайн-часопіса «Сакавік», што выпускаецца Пятром Мурзёнкам з Канады.

Часопіс выходзіць раз у тры месяцы, выкладваецца ў інтэрнэце. Большая частка наведнікаў — з Беларусі (57%), а наогул яго чытаюць у 38 краінах, у тым ліку ў Бразіліі, Новай Зеландыі, Інданэзіі.

У пятым нумары — артыкул П. Мурзёнка «Нацыя і свабода», прысвечаны аналізу фактараў, якія ўплываюць на ўмацаванне нацыянальнай свабоды. Пытанні, якія разглядаюцца ў гэтым артыкуле і ў артыкуле В. Казловай вельмі сугучныя тым драматычным падзеям, якія зараз адбываюцца ва Украіне. 

Друкуецца таксама артыкул архіепіскапа БАЛЦ Святаслава «Беларускія цудатворныя іконы прасвятое Багародзіцы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0